Князь Мышкін як гурт, аб’яднанне аднадумцаў, творчая музычная лабараторыя існуе на
Беларусі і сусветнай культурнай прасторы амаль два дзесяцігоддзі пад кіраўніцтвам лідэра
Леаніда Нарушэвіча. Пачатак жыцця гурта быў пакладзены на пры канцы ХХ стагоддзя
(1991 г.).
Мэта творчасці у Князь Мышкін –стварэнне з дапамогаю інтуітыўнай імправізацыі
музычных замалёвак, палоцен рознай даўжыні (ад 10 хвілі да 2 гадзін), якія нараджаюцца
непасрэдна пад час сумеснага выступу. Музыкі імкнуцца пазбегнуць стандартаў,
рокавых, джазавых, электронных, акадэмічных і этнічных клішэ, якія, на іх агульную
думку, з’яўляюцца путамі для творчасці. Аднак гэта зусім не значыць, што энергетыка
гэтых жанраў не прысутнічае ў выступах гурта, як раз наадварот. Менавіта таму сярод
аўдыторыі, сяброў каманды ёсць прыхільнікі ўсіх пералічаных вышэй музычных
накірункаў. Да таго ж гурт Князь Мышкін ніколі не адыходзіў ад сваіх каранёў, а на
выступах і шматлікіх запісах можна адчуць непаўторны беларускі каларыт.
Вынік творчасці гурта на сённяшні дзень – каля двух дзесяткаў альбомаў, якія былі
запісаны як ў студыйных умовах, так і непасрэдна пад час канцэртаў і разнастайных
акцый, фестываляў, прэзентацый і хэпененгаў.
За доўгі час ў калектыве прымалі ўдзел шмат таленавітых музыкаў з разнастайных гуртоў
(Зартипо, Troica, Плато, Кузнец и Семаня, Нагуаль, Alissid Jazz), якія раней ці пазней
упісалі сваё імя ў культурную музычную прастору.
Непаўторны стыль Князя Мышкіна, энергетыку інтуітыўнай імправізацыі на выступах
неаднаразова адзначалі айчынныя і замежныя крытыкі, і нават людзі і музыкі, якія не
з’яўляюцца прыхільнікамі гэтага стылю, вымушаны прызнаць адметнасць і непаўторнасць
падыходу да стварэння музычнага палатна.
Усё гэта дазволіла групе выдаваць свае запісы на замежных і айчынных лейблах
(амерыканскі “Wood Records”, расійскія “Geometria”, “Acazia”, “Яйцеклетка”
беларускі “Ковчег”), прымаць удзел у разнастайных міжнародных фестывалях (“СыРок”у
Маскве, “Скиф-5” у Санкт-Пецярбургу , Alternativa у Празе i Маскве, UnSound у Мінску і
інш.)
Для Князя Мышкіна не прадстаўляе цяжкасці агучыць кінапастаноўку, спектакль,
перформанс альбо мастацкую выставу, дадаць да матэрыяльнага мастацтва гукавую
атмасферу.
На сённяшні склад гурта Князь Мышкін наступны:
Леанід Нарушэвіч – лідэр гурта, гітара
Віктар Сямашка – духавыя інструменты
Уладзімер Краўчанка – бубны
http://www.myspace.com/knyazmishkin1
http://knyazmishkin.narod.ru/
For read in english click here:



